Амаль палова расейцаў выступае за пабудову помніка Сталіну
18 гадоў таму
Амаль палова расейцаў, апытаных «Левада-цэнтрам», выступае за пабудову помніка савецкаму кіраўніку Іосіфу Сталіну да чарговай гадавіны перамогі ў Другой сусветнай вайне. За гэта выступілі 48% апытаных, супраць — 20%, астатнія паставіліся да ідэі абыякава або не вызначыліся з адказам.
Колькасць прыхільнікаў помніка Сталіну за апошнія 10 гадоў вырасла амаль удвая. Пры гэтым у 2010 годзе за помнік Сталіну выступалі толькі 12% апытаных расейцаў ва ўзросце 18–24 гадоў. Цяпер іх 50%. Колькасць прыхільнікаў помніка вырасла і ў іншых узроставых групах. 60% апытаных падтрымлівае або хутчэй падтрымлівае стварэнне музейнага комплексу «Сталін-цэнтар», рэзка супраць толькі 14%.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: inance.ru
