Амаль палова жыхароў Расеі лічыць, што мігрантаў з Беларусі трэба вярнуць на Радзіму



Амаль 70% расейцаў ведаюць пра міграцыйны крызіс на мяжы Польшчы і Беларусі, з іх 22% уважліва сочаць за развіцьцём падзей, яшчэ 47% нешта чулі пра гэта. Гэта вынікае з апытання «Лявада-Цэнтру». Прыкладна траціна апытаных, знаёмых з сытуацыяй, лічаць, што ў гэтым вінаватыя ўлады ЭЗ (32%) і Польшчы (30%). 22% абвінавачваюць у тым, што здарылася, улады ЗША, 20% — саміх мігрантаў.

Амаль палова (48%) рэспандэнтаў мяркуе, што для вырашэння крызісу неабходна вярнуць мігрантаў на Радзіму. Больш як траціна (35%) расіян лічаць, што дазвол мігрантам на праход у ЭЗ дасьць магчымасць пераадолець цяперашні крызіс.