Амбасада Аўстрыі адкрылася ў Менску па новым адрасе



Новы офіс амбасады Аўстрыі ў Беларусі пачаў працу ў Менску па адрасе Бялінскага, 23. У цырымоніі яго адкрыцця 15 студзеня ўзялі ўдзел міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей і федэральны міністр па пытаннях Еўропы, інтэграцыі і замежных спраў Аўстрыі Карын Кнайсль.

Паводле слоў Макея, Беларусь зацікаўленая ў развіцці больш цесных адносін з Аўстрыяй. „Мы сапраўды разглядаем Аўстрыю як важнага партнёра ў палітыцы, у эканамічнай сферы і ў многіх іншых галінах”, — падкрэсліў ён. Міністр падзякаваў аўстрыйскаму боку за гатоўнасць і „далей паглыбляць і развіваць адносіны” паміж дзяржавамі.

Кіраўнік МЗС падкрэсліў, што пераезд заўсёды звязаны з новым этапам у жыцці і новымі чаканнямі.

У сваю чаргу Карын Кнайсль падкрэсліла, што гэта першая амбасада, якое яна адкрывае на цяперашняй пасадзе. „Дыпламатыя — гэта такое нябачнае рэчыва, у адрозненне ад яе эфекту. Але калі ты знаходзішся ў будынку амбасады, тут гэта ўсё канкрэтна і бачна”, — падкрэсліла яна.

Кнайсль адзначыла, што ў новым памяшканні будуць працаваць у тым ліку консульская і эканамічная службы. „І адна з задач аўстрыйскага ўрада — дасягнуць гэтага”, — сказала міністр. Кнайсль выказала надзею, што прызначаная на пасаду пасла Аўстрыі ў Беларусі ў 2018 годзе Алаізія Вёргетэр „з вялікім энтузіязмам будзе выконваць гэтую задачу”, а пасольства стане „домам для прадпрымальнікаў, мастакоў, навукоўцаў, студэнтаў і дзяцей”.

belapan.by

Фота: mfa.gov.by

[manual_related_posts]