Амбасада Іраку ў Маскве арганізуе эвакуацыю сваіх грамадзян з Беларусі



Пасольства Рэспублікі Ірак у Расейскай Федэрацыі арганізуе эвакуацыйныя рэйсы для іракскіх грамадзян, якія жадаюць вярнуцца з Беларусі ў Ірак. Амбасада Іраку ў Маскве апублікавала інфармацыю пра эвакуацыю на некалькіх мовах на сваім сайце. Усіх, хто хоча выехаць з Беларусі ў Ірак ці патрапіць у спіскі для эвакуацыі, пасольства просіць патэлефанаваць у кансулят Іраку ці звязацца з прадстаўніцтвам гэтай краіны па электроннай пошце. Гэтай інфармацыяй таксама падзяліўся ў сваім твітары пасол Іраку ў Расеі і Беларусі Абдул Рахман Хамід Аль Хусейні.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: yandex.by