Амбасада ЗША апублікавала заяву салідарнсасці з Беларуссю



Кожны дзень, але асабліва сёння, у “Дзень салідарнасці з Беларуссю”, Злучаныя Штаты падтрымліваюць народ Беларусі ў яго імкненні да дэмакратыі, свабоды і справядлівасці. Асноўныя свабоды з’яўляюццца неад’емным правам усiх народаў, і іх забеспячэнне ў незалежнай, суверэннай Беларусі даўно наспела.

У снежні Кангрэс Злучаных Штатаў прыняў, а Прэзідэнт падпісаў “Акт аб дэмакратыі, правах чалавека і суверэнітэце Беларусі 2020 года”. Акт аб дэмакратыі ў Беларусі адназначна заяўляе аб пазіцыі Амерыкі: Злучаныя Штаты падтрымліваюць беларускі народ, патрабуюць павагі да правоў чалавека і будуць прыцягваць да адказнасці тых, хто парушае правы народу Беларусі. Злучаныя Штаты будуць працаваць разам з еўрапейскімі партнёрамі, каб падтрымаць тых, хто імкнецца да суверэннай, дэмакратычнай Беларусі, дзе вяршэнствуе закон.

Беларускі лаўрэат Нобелеўскай прэміі Святлана Алексіевіч аднойчы сказала: “Свабода – гэта не хуткае свята, як мы пра тое марылі. Гэта шлях, доўгі шлях”. Якім бы доўгім і пакручастым ні быў гэты шлях, у знак салідарнасці Злучаныя Штаты праходзяць яго разам з народам Беларусі.

usembassy.gov