Амбасадар Беларусі ў Славакіі падтрымаў пратэстоўцаў



Амбасадар Беларусі ў Славакіі Ігар Ляшчэня выступіў у падтрымку грамадзян, якія выйшлі на мірныя пратэсты пасля галасавання на выбарах прэзідэнта. Яго відэазварот апублікавала “Наша Ніва”.

Адзначаецца, што Ляшчэня стаў першым з цяперашніх кіраўнікоў дыпламатычных місій, які падтрымаў пратэстоўцаў.

“Я салідарны з тымі, хто выйшаў на вуліцы беларускіх гарадоў з мірнымі шэсцямі, каб іх голас быў пачуты. Як нараджэнец горада Жодзіна, я з вамі, рабочыя БелАЗу і Кавальскага заводу цяжкіх штамповак”, – заявіў Ігар Ляшчэня.