Амбасадар Ізраіля раней часу пакідае Менск
месяц таму
Амбасадар Ізраіля Алекс Гольдман-Шайман раней часу пакідае Беларусь. Яго зменіць часовы павераны.

Пра гэта стала вядома «Нашай Ніве» ад крыніц у Міністэрстве замежных спраў. Паводле наяўнай інфармацыі, прычыны гэтага рашэння не палітычныя.
Гольдман-Шаймана пераводзяць на працу генеральнага консула ў іншую краіну па ягонай уласнай просьбе. У дыпламата трое дзяцей, а з закрыццём у Менску адзінай англамоўнай прыватнай школы іх не стала, дзе вучыць.
Беларускае Радыё Рацыя
[manual_related_posts]