Амбасадары ЕЗ узгаднілі эканамічныя сектаральныя санкцыі супраць Беларусі



Яны могуць быць уведзены да канца тыдня.

Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на ўласную крыніцу. Гэтую ж інфармацыю апублікаваў журналіст „Радыё Свабода” Рыкард Ёзвяк: „Амбасадары ЕЗ толькі што далі зялёнае святло сектаральным санкцыям супраць Беларусі. Так званая „пісьмовая працэдура” пачынаецца ў бліжэйшы час і павінна быць завершана заўтра, што азначае, што санкцыі могуць быць апублікаваныя ў Афіцыйным часопісе ЕЗ заўтра позна ўвечары”.