Амбасадары краін NATO абмяркуюць сітуацыю на беларуска-польскай мяжы
Амбасадары краін NATO на пасяджэнні Паўночнаатлантычнай рады ў аўторак ці сераду маюць абмеркаваць сітуацыю на беларуска-польскай мяжы. Крыніцы паведамляюць, што 4-ы артыкул NATO пакуль не будзе ўводзіцца ў дзеянне, але гэтага нельга выключаць у будучыні.
Пытанне пра сітуацыю на беларуска-польскай мяжы таксама будзе абмяркоўвацца амбасадарамі краін Еўразвязу ў сераду. Таксама працягваецца праца над пятым пакетам санкцый ЕЗ супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, і чакаецца, што ён можа быць гатовы да сустрэчы міністраў замежных спраў краін ЕЗ 15 лістапада.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: NATO
