Амбасадары ўсклалі кветкі да месца гібелі дэманстранта ў Менску



Да станцыі метро «Пушкінская», дзе загінуў мірны дэманстрант, прыязджалі дыпламаты розных краін.

Яны ўсклалі кветкі да сімвалічнага народнага мемарыялу на месцы гібелі дэманстранта, паведамляе «Еўрарадыё». Людзі, якія сабраліся каля мемарыяла, скандавалі «Дзякуй!» і «Жыве Беларусь!»

Мужчына загінуў увечары 10 жніўня, калі міліцыя ўжыла святлашумавыя гранаты для разгону дэманстрантаў на вуліцы. Паводле афіцыйнай версіі, у яго ў руцэ разарвалася невядомае выбуховае прыстасаванне.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: tut.by