Амбасады Беларусі і Расеі спынілі сваю працу ў Лівіі



Амбасады Беларусі і Расіі спынілі сваю працу ў Трыпалі з-за ўзброеных сутыкненняўкія, якія ахапілі Лівію. Персанал дыпламатычных прадстаўніцтваў эвакуіраваны ў Туніс.

liv

«Аўтамабільная калона з супрацоўнікамі дыпламатычных прадстаўніцтваў Расіі і Беларусі заехала на тэрыторыю Туніса і накіравалася ў бок туніскай сталіцы», – сказаў часовы павераны ў справах Расеі ў Тунісе Канстанцін Клімаўскі.

Раніцай грэцкі фрэгат «Саламіс» вывез з Лівіі звыш 180 чалавек, у тым ліку супрацоўнікаў пасольства Грэцыі, грамадзян Кіпра, КНР, падданых Вялікабрытаніі. Кітай таксама вывез з Лівіі некалькі сотняў сваіх грамадзян, пераправіўшы іх на судне на Мальту.