Амерыканская асацыяцыя юрыстаў патрабуе вызваліць Максіма Знака
Амерыканская асацыяцыя юрыстаў (АВА) патрабуе вызваліць палітвязня Максіма Знака. АВА глыбока расчараваная тым, што беларускі адвакат быў асуджаны на 10 гадоў пазбаўлення волі па абвінавачваннях, звязаных з нацыянальнай бяспекай.
У заяве найбуйнейшага ў свеце аб’яднання юрыстаў нагадваецца, што Знак быў арыштаваны ўладамі Беларусі ў мінулым годзе пасля таго, як прадстаўляў палітычных дзеячаў апазіцыі і ўдзельнічаў у стварэнні Каардынацыйнай рады.
ABA заклікае ўлады Беларусі выконваць міжнародныя і мясцовыя прававыя стандарты для абароны правоў адвакатаў і забеспячэння таго, каб адвакаты не падвяргаліся пакаранням або пераследу за выкананне сваіх прафесійных абавязкаў.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: © Sputnik
