Amnesty International пачала глабальную кампанію салідарнасці з Беларуссю



Праваабарончая арганізацыя Amnesty International пачала глабальную кампанію салідарнасці з Беларуссю. У межах кампаніі будуць публікаваць гісторыі мірных пратэстоўцаў. Арганізацыя абрала сем катэгорый людзей у залежнасці ад узросту, прафесіі або сацыяльнай групы і кожныя два тыдні будзе публікаваць некалькі гісторый пра людзей з кожнай катэгорыі — мастакі і работнікі сферы культуры, пенсіянеры, студэнты, члены прафсаюзаў, жанчыны і медыкі, паведаміла прадстаўнік арганізацыі. Кампанія праводзіцца з мэтай „паказаць мірным пратэстоўцам, што яны не забытыя і што за падзеямі ў Беларусі назірае ўвесь свет”, нягледзячы на тое, што пратэсты сталі менш маштабнымі.

„Затрыманні працягваюцца, і толькі ў мінулыя выхадныя зноў арыштавалі мноства людзей. Улады ладзяць ганенні за любую форму пратэсту. Некаторыя з гэтых выпадкаў настолькі абсурдныя, што нават мы, працуючы шмат гадоў у Беларусі, здзіўленыя. Нядаўна асудзілі 75-гадовую жанчыну за тое, што яна апублікавала фота з бел-чырвона-белай пасцілой. Арышты і збіванні зазнаюць выпадковыя мінакі ці людзі, які выпадкова ці свядома носяць чырвона-белую вопратку”, — канстатавала прадстаўнік Amnesty International.

Беларускае Радыё Рацыя