Аналена Бэрбак абвінаваціла Лукашэнку ў «двайным шантажы»



Сустаршыня партыі «Саюз-90/зялёныя» Аналена Бэрбак, якую вылучылі на пасаду кіраўніцы МЗС у новым нямецкім урадзе, лічыць, што ў адносінах з Аляксандрам Лукашэнкам Бэрлін павінен прытрымлівацца жорсткага курсу, але разам з тым захоўваць магчымасьць дыялогу. Словы палітыка цытуе DW.

«Мы перажываем падвойны шантаж з боку Лукашэнкі», — заявіла Бэрбак. З аднаго боку, ён выкарыстоўвае мігрантаў для раз’яднання Еўропы. З другога, урад у Менску хоча, каб еўрапейцы прызналі яго як суразмоўцу, хаця ён душыць апазіцыю, падкрэсліла палітык. Паводле слоў Бэрбак, «нельга дазваляць дыктатарам шантажаваць сябе». Лідарка «зялёных» упэўненая, што правільным было б узмацніць жорсткасць санкцыяў ЕС у дачыненні да Беларусі і працягваць аказваць ціск на Лукашэнку. Разам з тым дыпламатыя заўсёды азначае імкненне да дыялогу, падкрэсліла Бэрбак.