Анатоль Кудласевіч: Нечакана стаў аўтарам „Гімна Ціханоўскіх”



У мінулую нядзелю на першай у сталіцы сустрэчы з выбаршчыкамі Святланы Ціханоўскай у якасці кандыдаткі на пасаду прэзідэнта Беларусі прагучаў так званы “Гімн Ціханоўскіх”.

Распавядае яго аўтар Анатоль Кудласевіч:

– Я сазваніўся са Святланай Ціханоўскай. “Прыходзьце, падтрымайце”. Я прыйшоў і праспяваў песню, якую ў Гародні назвалі “Гімнам Ціханоўскіх”. Яна напісалася ў 2006 годзе, як раз тады быў астравок волі на Плошчы Каліноўскага. Яна як бы ўваскрэсла, калі я пачаў ездзіць з Ціханоўскім, крыху, некалькі радкоў, змяніў у песні. І ў Гародні людзі падыходзяць да мяне: а давайце праспявайце “Гімн Ціханоўскіх”. А я: што за “Гімн Ціханоўскіх?. Ну гэты: …бел-чырвона-белыя сцягі прыдадуць нам адвагі… І вось яны, па-сутнасці, назвалі яе “Гімнам Ціханоўскіх”.

На дазволеным заканадаўствам мітынгу ў сталічным парку “Дружбы народаў” сабраліся каля дзесяці тысячаў чалавек. Практычна ўся сімволіка – бел-чырвона-белая. Быў бачны толькі адзін чырвона-зялёны сцяг.

Цалкам матэрыял:

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск