Анатоль Ліс: Маем рэальна дзеючую сістэму тэрытарыяльнай абароны



У Беларусі створана рэальна дзеючая сістэма тэрытарыяльнай абароны. Аб гэтым сёння журналістам заявіў старшыня Берасцейскага аблвыканкама Анатоль Ліс, які прымаў удзел у зборы па пытаннях ваеннай бяспекі і абароны дзяржавы.

Анатоль Ліс падкрэсліў, што ў Беларусі тэрытарыяльная абарона рэальна дзейнічае ў кожнай вобласці, у кожным раёне, чаму садзейнічае ў тым ліку нарматыўная прававая база. Удзельнікі збору пераканаліся ў гэтым 15 лютага на прыкладзе Менскай вобласці, дзе былі паказаны і адпрацаваны ўсе неабходныя дзеянні па абароне жыццёва важных аб’ектаў для насельніцтва.

У Берасцейскай вобласці вызначаны канкрэтныя задачы па развіцці тэрытарыяльнай абароны. Карысны вопыт быў атрыманы ў час гэтага збору. „Перш за ўсё гэта аснашчэнне сучаснымі метадамі відэафіксацыі. Па сувязі нам трэба папрацаваць і па іншых пытаннях арганізацыі”, – адзначыў Анатоль Ліс.

Збор па пытаннях ваеннай бяспекі і абароны дзяржавы з удзелам кіраўніцтва абласных і Менскага гарадскога выканкамаў праводзіцца 14-15 лютага. Галоўнай мэтай стала павышэнне ўзроўню індывідуальнай падрыхтоўкі кіруючага складу дзяржорганаў. У ходзе мерапрыемства былі праведзены тэарэтычныя заняткі па пытаннях ваеннай бяспекі і абароны дзяржавы, даведзены асноўныя тэндэнцыі развіцця ваенна-палітычнага становішча, асновы работы мясцовых саветаў абароны. На практыцы былі арганізаваны вучэнні з сіламі тэрытарыяльнай абароны.

belta.by