Анатоль Лябедька: Гэтая гістарычная падзея яшчэ не ацэненая ў Беларусі



Анатоль Лябедька віншуе неабыякавых людзей з Днём прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце Рэспублікі Беларусь. “Гэта дата не шануецца афіцыйнымі ўладамі, больш за тое беларусы мала пра яе ведаюць”, – кажа лідар Аб’янанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедька, які 26 гадоў таму ў Вярхоўным савеце прагаласаваў “за” прыняццё Дэкларацыі.

– Для людзей неабыякавых – гэта безумоўна свята. Я проста ганаруся тым, што меў непасрэдныя адносіны да таго, што націскаў кнопку і мой голас быў за тое, каб прыдаць дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце статус канстытуцыйнага закона. Гэта гістарычная падзея, якая, канешне, яшчэ не ацэненая ў Беларусі. Відаць таму, што „тварцы беларускага эканамічнага цуда” мелі ўскоснае да гэтага дачыненне. Лукашэнка быў адным з дэпутатаў і не граў нейкую галоўную „скрыпку” ў гэтых падзеях. Таму гэтая дата недзе на задворках сучаснай беларускай улады.

У 1991 годзе Вярхоўны Савет Беларусі надаў Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце (яна была прынятая 27 ліпеня 1990-га) статус канстытуцыйнага акту. Фактычна у гэты дзень Беларусь стала незалежнай дзяржавай.

Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя