Анатоль Лябедзька: Недастаткова рыторыкі – патрэбныя дзеянні



Пасля трагедыя з самалётам, збітым над Данецкай вобласцю, галоўная задача міжнароднай супольнасці – спыніць вайну ў паўднёва-ўсходняй частцы Украіны, – лічыць старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька.

Па яго меркаванню, у некаторай ступені за тое, што сітуацыя там імкліва пагаршаецца, нясе адказнасць і міжнародная супольнасць і міжнародныя арганізацыі

 – Недастаткова толькі рыторыкі, недастаткова заяваў, патрэбныя дзеянні і АБСЕ, і ААН, і Еўрапейскага звязу і НАТА і другіх міжнародных арганізацыяў, якія так ці інакш нясуць адказнасць за бяспеку. Яны павінны прыняць энергічныя дзейсныя дзеянні, каб гэта трагедыя была апошняй.

Анатоль Лябедзька лічыць, што гэтым разам міжнародная супольнасць заявамі і санкцыямі не абмяжуецца. Палітык не выключае, што па адпаведнаму рашэнню Рады Бяспекі ААН у гэты рэгіён Украіны можа быць уведзены міратворчы кантыгент.

Генадзь Барбарыч, Беларускае Радыё Рацыя

Фота belaruspartisan.org