Анатоль Лябедзька: Падпісанне саюзных праграм – гэта новыя выклікі і пагрозы для суверэнітэту



Госць Радыё Рацыя – беларускі палітык Анатоль Лябедзька.

РР: Хацеў бы з вамі абмеркаваць так званую канстытуцыйную рэформу, рэферэндум, пра яго ўсе гавораць. Але пачнем з выказвання Аляксандра Лукашэнкі, які павіншаваў беларусаў з днём кастрычніцкай рэвалюцыі і сказаў, што нягледзячы на выклікі, мы робім усё, каб захаваць адзінства і суверэнітэт. І гэта гаворыцца пасля падпісанне саюзнай праграмы. Як вам бачыцца гэтае пытанне?

Анатоль Лябедзька: Што датычыцца віншавання, то варта нагадаць, што мы адзіная краіна, якая на дзяржаўным узроўні святкуе дзень кастрычніцкай рэвалюцыі. Гэта толькі падкрэслівае, што Аляксандр Лукашэнка чалавек не будучыні, а чалавек савецкага мінулага. Што датычна суверэнітэту і незалежнасці, то падпісанні, якія ажыццявіў Аляксандр Лукашэнка, хай і ў рэжыму онлайн, гэта як раз ёсць нішто іншае, як новыя выклікі і пагрозы для суверэнітэту. Я б сказаў так, што Аляксандр Лукашэнка пачаставаў Уладзіміра Пуціна, паклаў яму на талерку гэтыя інтэграцыйныя мапы і пажадаў смачна есці. На мой погляд ідзе размова пра тое, што як мінімум эканамічны складнік суверэнітэту, пасля гэтых падпісанняў, змяншаецца.

Цалкам размова:

Размаўляў Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя