Анатоль Ляўковіч: Беларусь цяжарная пераменамі
“Беларусь цяжарная пераменамі”, – заяўляе экс-старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), філосаф Анатоль Ляўковіч. Палітык чарговы раз выступіў з дыскусійным артыкулам у СМІ, дзе разважае пра далейшы палітычны лёс краіны.
На ягоную думку, улады ўжо не могуць ігнараваць змены ў грамадскай думцы, бо як мінімум вырасла зусім іншае пакаленне беларусаў:
– 25 гадоў незалежнасці краіны, адбылася, скажа так, стратыфікацыя, з’явіліся розныя сацыяльныя групы. І гэта павінна адлюстроўвацца ў рэальным палітычным працэсе. Грамадства развіваецца, трэба развіваць і палітычную сістэму. Нічога ж на месцы не стаіць. Калі адбываюцца рэформы ў сацыяльнай сферы і ў эканоміцы адбываюцца нейкія працэсы развіцця, то такія ж працэсы мусяць адбывацца і ў палітычнай сферы.
Анатоль Ляўковіч перакананы, што ва ўладзе ідзе ўнутраная барацьба груповак, якія ўмоўна дзеліць на “рэфарматараў” – маладое пакаленне чыноўнікаў і “кансерватараў” – людзей, выхаваных у савецкай традыцыі.
Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя