Анатоль Ляўковіч: Лукашэнку неабходная наяўнасць партый-апанентаў



“Уладу не столькі раздражняе наяўнасць апазіцыйных партый, колькі выкарыстанне імі ў якасці сімвалаў нацыянальных бел-чырвона-белых колераў”, – упэўнены экс-старшыня Сацыял-дэмакратычнай партыі “Грамада” Анатоль Ляўковіч. Па словах палітыка, рэжыму неабходная наяўнасць партый-апанентаў, але і барацьба з колерамі не дае спакою:

– З аднаго боку ўладзе захаваць іх, паказаць, што дэмакратыя, многапартыйнасць і гэтак далей. З другога боку з гэтым бчб Лукашэнка ў вугал сябе загнаў увогуле. Вось сцяг маёй партыі – ён бел-чырвона-белы і ружа па цэнтру, зарэгістраваны ў Мінюсце афіцыйна. Сцяг партыі БНФ – зарэгістраваны. БЧБ дапруць зараз да пракуратуры, асудзяць і забароняць сцяг, то і партыі могуць закрыць.

Анатоль Ляўковіч не выключае і такога варыянта, што ўлады паспрабуюць нейкім чынам націснуць на апазіцыйныя партыі, каб тыя змянілі сваю сімволіку і адмовіліся ад выкарыстання нацыянальных колераў.

Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя