Анатоль Ляўковіч прапануе дыялог і кансалідацыю



Правесці круглы стол газеце адміністрацыі Лукашэнкі і аднаму з вядучых апазіцыйных выданняў прапануе старшыня аргкамітэта рэспубліканскага грамадска-асветніцкага аб’яднання (РАПА) «Сацыял-дэмакраты за дыялог і кансалідацыю», сябра БСДП (Грамада) Анатоль Ляўковіч.

«У сувязі з ініцыятывай «Народнай Волі» аб правядзенні «круглага стала» на тэму нацыянальнай бяспекі, лічу актуальным паўторна накіраваць ліст галоўнаму рэдактару „СБ Беларусь сёння» Паўлу Якубовічу і галоўнаму рэдактару „Народнай Волі” Іосіфу Сярэдзічу», – адзначае палітык:

 – Тэмы знойдуцца, тут праблем няма. Сутнасць не ў тым, якая тэма. Сутнасць праблемы: ці сядзе ўлада за круглы стол, каб абмяркоўваць са сваімі апанентамі лёсавызначальныя тэмы для нашай краіны.  

«Паколькі ролю узначаленых Вамі выданняў выключна важная ў фармаванні грамадскай думкі, прашу Вас ўзяць на сябе ініцыятыву па арганізацыі і правядзенні серыі круглых сталоў па гэтай тэматыцы з запрашэннем прадстаўнікоў палітычнага кіраўніцтва краіны і іх палітычных апанентаў», – чытаем у лісце Анатоля Ляўковіча.

 Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота nv-online.info