Анатоль Ляўковіч: Проста ён не сыдзе



Змяніць 53 артыкулы і дадаць 14 новых у галоўны закон краіны прапанавалі чальцы так званай Канстытуцыйнай камісіі. У той жа час Усебеларускаму сходу збіраюцца надаць паўнамоцтвы вышэйшага прадстаўнічага органа, у які былы прэзідэнт краіны можа абірацца пажыццёва.

„Гэта сведчыць пра тое, што Лукашэнка гатовы адмовіцца ад статусу прэзідэнта, але пры гэтым захаваць у сваіх руках рэальную ўладу”, – мяркуе былы старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі „Грамада” Анатоль Ляўковіч:

– З ім гэта нічога не завершыцца. Ён сыдзе, як ён сам сказаў: „Калі мяне не будзе, тады сыду”. Ён шчыры чалавек, гэту шчырасць варта адзначыць. Проста ён не сыдзе, ён не можа сысці.

Палітык прагназуе, што пасля змен у Канстытуцыі, Усебеларускі сход стане самым галоўным органам улады, які нават зможа змяшчаць прэзідэнта і распускаць парламент.

Беларускае Радыё Рацыя