Анатоль Ляўковіч: Улада не развівае палітычную сістэму ў краіне



Кіраўнік аргкамітэту па стварэнні Рэспубліканскага грамадскага асветніцкага аб’яднання “Сацыял-дэмакраты за дыялог і кансалідацыю” Анатоль Ляўковіч распавёў, чаму за сем год іх арганізацыя так і не была зарэгістравана.

Анатоль Ляўковіч: Аргкамітэт мы стварылі аж у 2012 годзе. Задумка была такая: зрабіць арганізацыю, якая была б карысная і для краіны, і для дзяржавы, і для грамадскасці. Я разумеў, што канфрантацыя ў грамадстве не патрэбна, што надыходзяць часы, калі будзе запатрабаваны дыялог. Гэта ж нармальныя памкненні.

Калі быў кіраўніком Беларускай сацыял-дэмакратычянай партыі (Грамада), то таксама спрабаваў працаваць у гэтым жа рэчышчы. Казаў, што краіне патрэбна сістэмная канструктыўная апазіцыя. Але з цягам часу убачыў, што з боку палітычнага кіраўніцтва да такой ініцыятывы няма цікавасці.

РР: Вы падавалі дакументы на рэгістрацыю?

Анатоль Ляўковіч: Не падавалі, бо палічыў гэта марнаваннем высілкаў і часу. Займацца тэхнічнымі справамі, калі гэтыя справы не цікавы палітычнаму кіраўніцтву, не мае сэнсу. Улада не развівае палітычную сістэму ў краіне і не развівае адзін з галоўных суб’ектаў гэтай сістэмы – партыі. У нас вертыкаль улады – сама сабе і партыя, і галоўны суб’ект. І гэта шлях у тупік. Пакуль сітуацыя не зменіцца, мы вырашылі не падаваць дакументы на рэгістрацыю.

Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]