Анатоль Ляўковіч: Ёсць добрая глеба для аб’яднання
Сёлета 30-ці годдзе адраджэння беларускага сацыял-дэмакратычнага руху. 2 сакавіка 1991 года ў Менску адбыўся ўстаноўчы з’езд Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады – гэта адна з першых партый у краіне, якая стала сімвалам палітычных пераменаў.
“Такую знакавую падзею трэба выкарыстаць для кансалідацыі і аб’яднання сацдэкаў”, – гаворыць адзін з удзельнікаў адраджэння сацыял-дэмакратыі на Беларусі Анатоль Ляўковіч:
– Я заўжды выступаў за аб’яднанне ўсіх гэтых сацыял-дэмакратычных груповак. Гэта было, калі я ішоў на старшыню партыі (Ляўковіч у 2005 і 2008-2011 гадах узначальваў БСДП “Грамада”), то я гэта ставіў за мэту і як умову для тых паплечнікаў, якія падтрымлівалі маю кандыдатуру. Нашае грамадства ў сваёй большасці – гэта грамадства, якое арыентавана на сацыял-дэмакратычныя каштоўнасці.
Палітык дадае, што падрыхтаваў зварот да кіраўнікоў сацыял-дэмакратычных партый і актывістаў, які распаўсюдзіць пасля праваслаўных Калядаў. Ляўковіч прапануе склікаць у сакавіку першы беларускі Кангрэс сацыял-дэмакратаў.
Беларускае Радыё Рацыя
