Анатоля Лябедзьку чакае чарговы суд
Старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька атрымаў позву з суда Цэнтральнага раёна Менска.
Як паведаміў палітык праз facebook, яго выклікаюць 28 кастрычніка ў 10 гадзінаў на разгляд адміністрацыйнай справы за арганізацыю і ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве «Шэсце нацыянальнага сцяга» 10 кастрычніка. (частка 3 арт 23.34 КаАП).
У гэты дзень, у Менску, адбыліся мітынг і шэсце ад сталічнай плошчы Свабоды да плошчы Якуба Коласа.
Нагадаем, 9 кастрычніка ў гэтым жа судзе Анатоль Лябедзька быў пакараны штрафам у памеры 9 мільёнаў рублёў за ўдзел у акцыі «За мірную, нейтральную Беларусь», якая адбылася 4 кастрычніка ў Менску на Плошчы Свабоды.
