Андрэй Дзмітрыеў адпушчаны на волю



Сустаршыня грамадскага аб’яднання „Гавары праўду”, сябра аргкамітэта па стварэнні „Нашай партыі”, кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2020 года Андрэй Дзмітрыеў адпушчаны на волю.

Палітык быў затрыманы сілавікамі сёння, 12 жніўня, у першай палове дня. Прадстаўнікі якога канкрэтна ведамства затрымалі Дзмітрыева, а таксама іншыя абставіны па-ранейшаму невядомыя. Андрэй Дзмітрыеў сярод іншага з’яўляецца актывістам платформы „Сход”.

11 жніўня, паводле інфармацыі праваабаронцаў, прайшлі вобшукі па меншай меры ў 22 актывістаў „Сходу”. Паведамлялася, што большасць адпусцілі пасля допыту.

У сярэдзіне сакавіка „Сход” звярнуўся да ўсіх палітычных сілаў, уключаючы Адміністрацыю прэзідэнта і Палату прадстаўнікоў, з заклікам далучыцца да адкрытых слуханняў аб выхадзе з палітычнага крызісу.

Беларускае Радыё Рацыя