Андрэй Дзьмітрыеў: Людзі пачалі давяраць апазіцыі



Андрэй Дзьмітрыеў, адзін з кіраўнікоў кампаніі “Гавары Праўду”, падчас сустрэчы з жыхарамі Гародні выказаў меркаванне, што людзі, якія выйшлі і збраюцца выходзіць на “Маршы недармаедаў”, пачалі давяраць апазіцыі. Па словах палітыка, на гэтыя акцыі выходзяць у асноўным новыя людзі, якім няма чаго губляць:

– Што тычыцца вулічных акцый, для нас важная, безумоўна, падрыхтаванасць гэтых акцый і, безумоўна, бяспека людзей, якія туды прыходзяць. І зразумелы сцэнар. Каб гэта сапраўды была акцыя зразумелая, каб людзі, якія прыйшлі туды, не расчараваліся. Бо мы сёння бачым, што на акцыі выходзяць людзі, я б сказаў, новай якасці. Гэта новая большасць –  людзі без сцяга. Яны не чырвона-зялёныя і не бел-чырвона-белыя. Яны проста выходзяць змагацца за свой дабрабыт. І вельмі важна, што сёння апазіцыя сваімі дзеяннямі ўпершыню пачала выбудоўваць давер з гэтымі людзьмі.

Прадстаўнікі кампаніі “Гавары Праўду” працягваюць паездкі па рэгіёнах Беларусі. Першым рэгіёнам, дзе Тацяна Караткевіч і Андрэй Дзьмітрыеў сустрэліся з актывістамі кампаніі і з жыхарамі, была Гарадзеншчына, а ўжо ў бліжэйшыя дні палітыкі з візітам наведаюць Берасцейскую вобласць.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Фота zapraudu.info