Андрэй Паротнікаў: Беларусь будзе адназначна прызнаная краінай-агрэсарам



Якімі будуць наступствы для Беларусі, калі яе ўзброеныя сілы разам з расейскімі ажыццявяць уварванне ва Украіну з беларускай тэрыторыі?

Распавядае заснавальнік, кіраўнік аналітычнага праекта “Беларусь сек’юрыці блог” Андрэй Паротнікаў:

 Беларусь будзе адназначна прызнаная краінай-агрэсарам, і асноўны цяжар санкцый будзе пакладзены менавіта на Беларусь, як гэта не дзіўна, але не на Расею. Чаму? Таму што ў заходніх колах ёсць  такое меркаванне, што далейшы санкцыйны ціск на Расею можа прывесці да нейкай канфрантацыі. Таму для Беларусі наступствы будуць значна больш цяжкімі, чым для Расеі.  

Расейскія войскі ўжо прыбываюць у Беларусь. Афіцыйна паведамляецца, каб узяць удзел з беларускімі ўзброенымі сіламі ў незапланаваных загадзя вайсковых вучэннях “Саюзная рашучасць” на нашай паўднёвай мяжы з Украінай.      

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]