Андрэй Паротнікаў: Для РФ вайна з NATO – самагубства



Аляксандр Лукашэнка паабяцаў, што ў выпадку вайны з NATO беларуска-расейская групоўка праз тры-чатыры дні выйдзе на бераг праліву Ла-Манш.

Каментуе кіраўнік аналітычнага праекту „Беларусь сэк’юрыты блог” Андрэй Паротнікаў:

– Значыць Расея не рыхтуецца і не плануе вайну з NATO. Яны разумеюць, што для іх гэта будзе самагубства. Ніякіх шанцаў супрацьстаяць альянсу нават у сённяшнім ягоным выглядзе ў іх няма. Калі мы кажам пра магчымасць вайны ў трохкутніку Беларусь-Украіна-Расея, праблема ў тым, што сітуацыя кардынальна змянілася, зараз не 2014-ы год. То я сказаў бы, што без расейскай падтрымкі цягам першага тыдня ўкраінскія войскі будуць стаяць у раёне Слуцка.  

А яшчэ ў нядаўнім інтэрв’ю расейскаму тэлепрапагандысту Лукашэнка дапусціў, што брытанскі прэм’ер прыплыве да берагоў акупаванай Беларуссю і Расеяй Францыі, каб капітуляваць асабіста перад ім і Уладзімірам Пуціным.    

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]