Андрэй Саннікаў: Ніхто не хоча быць рабом



Экс-кандыдат у прэзідэнты Андрэй Саннікаў распавёў пра падзеі ў Арменіі.

Андрэй Саннікаў:  Арменія – гэта прыклад таго, як людзі змагаюцца за перамены. Натуральна, там іншая сітуацыя, чым у Беларусі, але тым не менш.

РР: Напэўна, там і менталітэт у людзей іншы?

Андрэй Саннікаў: Мне падаецца, што менталітэт паўсюль адзін – ніхто не хоча быць рабом. І, напэўна, свабода – гэта ўсё-такі дастаткова вялікая каштоўнасць, каб за яе змагацца і нечым ахвяраваць. А вось у Беларусі зараз збіраюцца завесці пратэсты ў нейкую незразумелую нішу, якую вельмі лёгка прыхлопнуць накрыўкай рэжыма. Значыцца, не дараслі мы. Але, лічу, Арменія паказвае, што нават пры поўнай залежнасці ад Расеі, жаданне ў народа быць свабодным настолькі вялікае, што яны рызыкуюць, але пратэстуюць. Там, магчыма, не такі жорсты рэжым, як у Беларусі, але хто ведае, якім рызыкам падвяргаюцца людзі? Што будзе, калі сітуацыя абвастрыцца? Тым не менш, я падтрымліваю армянскіх пратэстоўцаў і ўсяляк вітаю іх памкненні.

Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя