Андрэй Саннікаў: Я – за байкот



Так беларускі палітык, былы палітычны вязень Андрэй Саннікаў выказаўся на канферэнцыі ў Варшаве, прысвечанай сённяшняй палітычнай сітуацыі Беларусі ў кантэксце расейска-ўкраінскага канфлікту. Саннікаў мяркуе, што сёння галоўная задача – праз байкот выбараў пазбавіць легітымнасці  і самі выбары, і Аляксандра Лукашэнку:

Я за байкот таму, што палітыкі павінны ўлічваць стаўленне людзей. Я не бачу, акрамя пэўных апазіцыйных палітыкаў, у Беларусі людзей, якія хацелі б удзельнічаць і нават галасаваць.

У сваю чаргу дырэктарка Польскай Акдэміі Дыпламатыі Катажына Пісарская лічыць, што сёння мы знаходзімся на парозе вялікіх зменаў і ўсё вырашыцца ва Украіне:

Калі ва Украіны атрымаецца, калі Украіна будзе дэмакратычнай краінай, будзе краінай дабрабыту, калі пакажа, што можна выйсці з гэтай савецкай ментальнасці, як гэта атрымалася ў Польшчы, як атрымалася ў іншых краінах Цэнтральнай Еўропы, то ёсць таксама магчымасць такіх зменаў у былых савецкіх рэспубліках. Ужо не будзе аргументаў для Беларусі, не будзе аргументаў для Расейскай Федэрацыі, што змаганне з карупцыяй немагчымае, што сапраўдная дэмакратыя немагчымая.

Канферэнцыю арганізаваў фонд “Еўрапейская Беларусь” і студэнцкае самакіраванне ў Варшаўскім універсітэце.

Кася Бергель, Беларускае Радыё Рацыя, Варшава

Фота аўтаркі