Андрэй Ягораў: Адзінае рашэнне для рэферэндуму ў Беларусі – актыўны пратэст



У варшаўскім Беларускім Хабе адбылася дыскусія „Рэферэндум у Беларусі: каму ён патрэбны і што нам рабіць”.

Удзельнікі абмеркавалі пытанне, якім чынам беларусам адрэагаваць на ўсенароднае галасаванне. Варыянт удзелу ў рэферэндуме для беларусаў у Польшчы акрэсліў былы супрацоўнік БДІПЧ АБСЕ, і рэдактар часопіса „New Eastern Europe”, палітолаг Андрэй Ягораў:

– Беларусы за мяжой, яны могуць таксама прыйсці на выбарчыя ўчасткі і зрабіць тое, што прапануецца – з гэтымі двума крыжыкамі. Або яны таксама могуць напісаць заяву ў выканкам пра адмову ад удзелу ў рэферэндуме. Тут важна праяўленне гэтага дзеяння, сваіх адносін, што да рэферэндуму. Калі мы лічым гэта незаконным, то трэба выразіць гэта нейкім актыўным дзеянне.

Прынцыпы супрацы з сябрамі выбарчых камісій Беларусі падчас рэферэндуму агучыў спецыяльны прадстаўнік Святланы Ціханоўскай па пытаннях выбараў Аляксандр Шлык:

– Да нас прыходзіла вялізная колькасць запытаў ад людзей, якім настойліва рэкамендавалі трапіць, уступіць, быць прызначаным, апынуцца ў гэтай вось участковай камісіі. Наш адказ быў дастаткова просты, ідзіце ў гэтую камісію. Мы будзем прадстаўляць магчымасці для сябраў камісій, якія хочуць застацца шчырымі і сумленнымі людзьмі, паведамляць пра тое, што адбываецца ўнутры выбарчых камісій. Паведамляць пра гэта ў такім структураваным фармаце, па схеме класіфікацыі магчымых парушэнняў і г.д.

Як выдома, рэферэндум у Беларусі прызначаны на 27 лютага 2022 года. У бюлетэні будзе толькі адзінае пытанне: „Ці прымаеце вы змены і дапаўненні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь?”. Прапануемыя два крыжыкі для прастаўлення ў бюлетэні фактычна сапсуюць яго і прадэманструюць пратэст супраць кампаніі.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]