Анджэй Дуда: Мы салідарныя з Беларуссю



“Мы салідарныя з Беларуссю, якая змагаецца за ўмацаванне сваёй незалежнасці і абараняе сваю тэрытарыяльную цэласнасць. Мы салідарныя з Беларуссю, якая змагаецца за дэмакратыю і пашану асноўных правоў чалавека“, – сказаў сёння падчас свайго выступу ў Сойме Літвы прэзідэнт Польшчы – Анджэй Дуда.

Сёння, 17 лістапада, у Вільні прэзідэнты Польшчы і Літвы падпісалі дэкларацыю, згодна якой утварылася польска-літоўская Прэзідэнцкая рада, якая будзе сустракацца прынамсі раз у год дзеля абмеркавання найважнейшых пытанняў як у двухбаковых адносінах, так і ў рэгіёне наогул.

Беларускае Радыё Рацыя