Анджэй Дуда наведаў Падляшскае ваяводства



Прэзідэнцкая выбарчая кампанія ў Польшчы набірае разгон. Падляшша на гэтых выходных наведваюць адразу тры ўдзельнікі выбарчай гонкі.

Цяперашні прэзідэнт Анджэй Дуда знаходзіцца з візітам на Падляшшы. Сваю паездку ён пачаў у Граеве, дзе, між іншым, з яго ўдзелам адбылося ўрачыстае адкрыццё памятнай шыльды, прысвечанай Хэлене Тымінскай, чыёй унучкай была Данута Седзікувна “Інка” – санітарка ў 1945 годзе ў шэрарага 5 Віленскай брыгады АК пад камандаваннем “Лупашкі”. Падчас выступу перад жыхарамі, кандыдат Дуда назваў пяць асноў свайго прэзідэнцтва: сям’я, бяспека, праца, інфраструктура і годнасць. З Граева ён накіраваўся ў Монькі. Наступнай кропкай стала Сухаволя, дзе прэзідэнт усклаў кветкі да помніка блаславёнага Ежы Папялушкі і сустрэўся з роднымі каплана.

Наступны візіт быў у Супрасль, дзе мэтай было ўскладанне кветак да мемарыяльнага помніка праваслаўнаму арцыбіскупу Мірону ў манастыры.

А пазней Дуда накіраваўся на выбарчую сустрэчу на Рынку Касцюшкі ў Беластоку каля помніка маршалка Юзафа Пілсудскага.

У гэты ж дзень Беласток наведвае Шымон Галоўня. У нядзелю на Падляшша завітае разам са сваім выбарчым штабам Рафал Тшаскоўскі, які заедзе ў Сувалкі ды Аўгустаў, а ўвечары будзе запэўніваць у сваёй выбарчай праграме жыхароў Беластока.

Беларускае Радыё Рацыя

фота Антона Разумоўскага