Анджэй Дуда падпісаў акт аб будаўніцтве сцяны на мяжы з Беларуссю



Як паведамляе Польская памежная служба, за апошнія суткі было прадухілена трыста пяцьдзесят адна спроба нелегальнага перасячэння польскай мяжы з боку Беларусі. Затрымана шаснаццаць чалавек. Восем грамадзян Ірака і восем Турэччыны. У дачыненні да сямідзесяці затрыманых мігрантаў была прынята пастанова аб прымусовым высяленні з Польшчы. За дапамогу ў арганізаыі нелегальнага перасякання польскай мяжы затрыманы грамадзянін Сырыі.

Як мы ўжо паведамлялі раней – прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда падпісаў акт аб будаўніцтве сцяны на дзяржаўнай мяжы з Беларуссю. На польскай мяжы, якая з’яўляецца знешняй мяжой ЭЗ, будзе створаны бар’ер супраць нелегальнай міграцыі. Сцяна павінна каштаваць звыш паўтара мільярда злотых.