Анджэй Дуда запэўнівае ў поўнай падтрымцы Украіны з боку Польшчы



Анджэй Дуда запэўнівае ў поўнай падтрымцы Украіны з боку Польшчы.

Прэзідэнт Польшчы запэўніў прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага ў поўнай падтрымцы з боку Польшчы ад расейскай агрэсіі і падтрымцы суверэнітэту ўкраінскай дзяржавы. Пра гэта польскі лідар напісаў у сваім Twitter.

“Толькі што размаўляў з прэзідэнтам Украіны. Я запэўніў, што Україна мае поўную звышпартыйную падтрымку Польшчы ў змаганні з агрэсіяй Крамля. І што непарушнасць межаў для нас з’яўляецца адной з фундаментальных нормаў міжнароднага права”, – напісаў прэзідэнт Дуда. Таксама ён заклікае да суровых санкцый у дачыненні да Расеі з боку Еўразвязу і NATO.

[manual_related_posts]