Ангела Меркель прыбыла з візітам у Варшаву



Канцлер Нямеччыны Ангела Меркель наведае 7 лютага наведае Варшаву. Падчас візіту будуць абмяркоўвацца еўрапейскія пытанні.

Ангела Меркель сустрэнецца з прэм’ер міністрам Беатай Шыдла, прэзідэнтам Анджэем Дудай, і старшынёй кіроўнай партыі «Права і Справядлівасць» Яраславам Качыньскім.

Сярод тэмаў сустрэч, як паведаміў віцэ-шэф польскага МЗС Конрад Шыманьскі, будуць між іншым абароназдольнасць, кліматычная палітыка, энергетыка, міграцыйны крызіс.

Беларускае Радыё Рацыя