Ангела Меркель узрушаная забойствам Нямцова



Канцлер Нямеччыны заклікала Уладзіміра Пуціна забяспечыць расследаванне забойства апазіцыйнага палітыка. Ангела Меркель  была ўзрушаная забойствам вядомага расейскага апазіцыянера Барыса Нямцова.

„Канцлер заклікае прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна паклапаціцца пра тое, каб гэта забойства было расследавана, а злачынцы прыцягнуты да адказнасці”, – заявіў афіцыйны прадстаўнік урада ФРГ Штэфэн Зайберт. Меркель узрушаная забойствам 55-гадовага апазіцыянера, які быў адным з найбольш рэзкіх крытыкаў Пуціна. „Канцлер аддае даніну мужнасці былога першага віцэ-прэм’ера Расеі, які ўвесь час публічна крытыкаваў палітыку ўрада”, – адзначыў афіцыйны прадстаўнік урада ФРГ.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота ria.ru