Анонс: 1-га сакавіка «Госць Рацыі» – Кшыштаф Трускаляскі



Увесь свет чакае, ці змогуць сёння ў панядзелак адбыцца перамовы паміж Расеяй і Украінай паблізу беларуска-польскай мяжы. У любым разе, акрамя Украіны, у Расеі маецца яшчэ адна тэрыторыя зацікаўлення – Сувалкскі калідор, які адкрывае доступ да Калінінградскага анклаву з тэрыторыі Польшчы.

Наша карэспандэнтка Вольга Сямашка паразмаўляла з «Госцем Рацыі» – дэпутатам Сейму з Падляшша Кшыштафам Трускаляскім пра тое, колькі ўкраінцаў звяртаецца па гуманітарную і юрыдычную дапамогу ў Беластоку, што могуць зрабіць Польшча і Беларусь у гэтай вайне, і ці існуе пагроза ўварвання расейскіх войскаў на тэрыторыю Польшчы:

Кшыштаф Трускаляскі

Перадачу «Госць Рацыі» з удзелам  дэпутата Сейму з Падляшша Кшыштафа Трускаляскага, слухайце ў аўторак, 1-га сакавіка на хвалях «Беларускага Радыё Рацыя». Пачатак у 09.10 па беларускім часе, у Польшчы – а 7.10 адпаведна.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]