Апазіцыя ў Арменіі заблакавала прэзідэнцкі палац



У Арменіі працягваюцца акцыі пратэсту. Сёння раніцай прыхільнікі руху „Супраціў” заблакавалі палац прэзідэнта.

Яны паслядоўна блакуюць розныя ведамствы. Так учора блакаваўся будынак Міністэрства замежных спраў. Акцыя працягвалася некалькі гадзін.

Армянская апазіцыя хоча дамагчыся адстаўкі прэм’ер-міністра Нікола Пашыняна. Яна не згодная з яго палітыкай у сферы ўрэгулявання карабахскага канфлікту і прымірэння з Азербайджанам.

[manual_related_posts]