Арменія вырашыла далучыцца да Мытнага саюза



Армянскае кіраўніцтва выступае за мірнае ўрэгуляванне канфлікту ў Данбасе і рыхтуецца далучыцца да Мытнага саюзу Расеі, Беларусі і Казахстану.

Пра гэта заявіў сёння амбасадар Арменіі ў Беларусі Армэн Хачатран. 

Амбасадар Арменіі таксама сказаў, што ён станоўча ставіцца да ролі Беларусі, якая дала магчымасць весці мірныя перамовы і такім чынам робіць свой важкі ўнёсак у справу станаўлення міру і ўзаемаразумення.

Амбасадар Арменіі паведаміў, што яго краіна «самым бліжэйшым часам мае намер далучыцца да Мытнага саюзу».

Беларускае Радыё Рацыя