Арсеній Сівіцкі: Падзеі ў Казахстане паказалі імаверны канец рэжыму Лукашэнкі



Як падзеі ў Казахстане адаб’юцца на Беларусі і якія высновы зробяць улады і грамадства з іх? Падчас анлайн-канферэнцыі «Казахстан: наступствы пратэстаў і ўводу войскаў» беларускія аналітыкі абмеркавалі гіпотэзы развіцця падзей.

Свой пункт выказаў сузаснавальнік і дырэктар Цэнтра стратэгічных і знешнепалітычных даследаванняў Арсеній Сівіцкі

– Сітуацыя ў Казахстане правядзе да таго, што ў Менску прымуць рашэнне адкласці транзіт мінімум гадоў на пяць-дзесяць. Наколькі гэта рэалізуемая задача, пакажа час. Назарбаеўскі транзіт менавіта такім чынам цяпер успрымаецца ў Менску. Будзе прынята рашэнне сітуацыю ўсё ж такі замарозіць і вярнуцца да яе, можа быць, у 2025 годзе. Адносіны паміж Менскам і Масквой будуць набываць канфліктны характар на працягу 2022 года, асабліва пасля рэферэндума.

Далейшыя хады Лукашэнкі таксама акрэсліў палітычны аглядальнік Віталь Цыганкоў:

– Той варыянт, які абірае беларуская ўлада болей за ўсё падобны на казахстанскі. Ствараецца Усебеларускі Народны сход, свая структура, куды пераходзіць прэзідэнт. Гэта падобна на казахстанскі варыянт пры ўсіх не самых дакладных аналогіях. І вось зараз Лукашэнка бачыць, як гэты казахстанскі варыянт спрацаваў, а дкаладней, не спрацаваў. Лукашэнка будзе думаць, а навошта мне гэта трэба? і ён думае не толькі пра рэферэндум, ён думае і пра 2025 год і як наогул сыходзіць.

На думку аналітыкаў, падзеі з Казахстане наглядна адлюстравалі канец адвольнага аўтарытарнага рэжыму. Тым не менш, увядзеннем войскаў АДКБ у Казахастан, Расея прадэманстравала мажлівасць такога ўводу і на тэрыторыю Беларусі ў падобных выпадках.

Беларускае Радыё Рацыя