Арыштаваны кіраўнік штаба Чэрачня



Кіраўнік штаба кандыдата ў прэзідэнты Сяргея Чэрачня Мікалай Лысенкаў арыштаваны на 10 сутак.

Палітык паведаміў у сацсетках, што Лысенкаў, будучы арганізатарам перадвыбарнага мерапрыемства ў Стоўбцах, ненадоўга адлучыўся, што і стала падставай для абвінавачвання яго ў парушэнні заканадаўства аб масавых мерапрыемствах (арт. 23.34 КоАП).

«Вы выдатна разумееце, у якой краіне мы жывем і якія метады цяперашняя ўлада выкарыстоўвае супраць альтэрнатыўных кандыдатаў. Я спадзяюся, што 9-га чысла вы прыйдзеце і прагаласуеце за тых людзей, якія ніколі такім чынам дзейнічаць не будуць», – заявіў Чэрачань.

БелаПАН

Фота:  belsat.eu