Атаман Улаховіч адхрысціўся ад старонкі ў Facebook



Патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты Мікалай Улаховіч назваў „бруднай і нядобрай справай” і „палітычнай правакацыяй” старонку, якая з’явілася ў фэйсбуку, на якой публікаваліся заявы нібыта ад яго імя, паведамляе TUT.BY.

„Паважаныя выбаршчыкі. Паважаныя грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія пойдуць на выбары. Я запэўніваю вас, што ніколі ніякай старонкі ў сацыяльных сетках я не адкрываў. Усе старонкі, створаныя пад маім імем, ніякага дачынення да мяне не маюць”, – сказаў лідар беларускіх казакоў.

Па словах Улаховіча, яго акаўнтаў у сацыяльных сетках не з’явіцца і пасля рэгістрацыі кандыдатам у прэзідэнты. Перадвыбарчы штаб Улаховіча, паводле яго слоў, да гэтай старонцы ў фэйсбуку таксама дачынення не мае.

„Таму прашу СМІ не пісаць абы што, не ўзгадніўшы са мной. Усё гэта па вялікім рахунку палітычная правакацыя. Хоць я нават правакацыяй гэта назваць не магу. Гэта брудная і нядобрая справа”, – заявіў Улаховіч.

Суполка „Улаховіч Мікалай” з’явілася ў фэйсбуку яшчэ ў сярэдзіне жніўня. З пачатку верасня там сталі з’яўляцца заявы „ад імя” прэтэндэнта на прэзідэнцкі пост, якія распаўсюджваліся ў СМІ як заявы самога Улаховіча.

У супольнасці прапаноўвалася пералічваць грошы на рахунак створанага ў яго падтрымку выбарчага фонду (з сапраўднымі дадзенымі). Акрамя таго, стваральнікі суполкі публікавалі заявы ад імя Улаховіча ў выглядзе ілюстрацый.

Фэйсбук Улаховіча  3

  • Anonim

    Niama kazakou u Vialikalitvie, što za tryźnienie?

Комментарии для сайта Cackle