Аўдронюс Ажубаліс: Апазіцыя павінна паказаць грамадству, што мае адзінага лідара



Палітык і журналіст, сябра Сейма, былы міністр замежных спраў Літвы Аўдронюс Ажубаліс мяркуе, што перад прэзідэнцкімі выбарамі беларускай апазіцыі, як ніколі патрэбная еднасць. Палітык узначальваў літоўскую дыпламатыю ў 2010 – 2012 гадах, падчас апошніх прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. Гэта быў перыяд лібералізацыі ў адносінах паміж Беларуссю і Еўразвязам. Па словах Ажубаліса, змены ў беларускім грамадстве непазбежныя:

 Я толькі хацеў бы пажадаць, каб з боку беларускай апазіцыі быў знойдзены адзіны кандыдыт, аб’яднаны кандыдат, і каб не было 6-7 кандыдатаў. Я думаю, што залог у агульнасці, залог поспеху ў тым, што трэба сказаць: ёсць і другі лідар у краіне. І тут, напэўна, трэба пераступіць праз усе міжпартыйныя амбіцыі.

Палітык таксама адзначыў, што яго ўсцешвае той факт, што на фоне палітычнага крызісу ўзрастаюць эканамічныя, сацыяльныя і культурныя стасункі паміж літоўскім і беларускім народамі. З кожным годам расце колькасць узаемных наведванняў краінаў-суседак – Літвы і Беларусі грамадзянамі нашых краін.

Андрусь Панямонаў, Беларускае Радыё Рацыя