Аўстрыя можа адправіць у Беларусь часовага паверанага замест амбасадара
19 дзён таму
Аўстрыя плануе панізіць узровень свайго прадстаўніка ў Беларусі да часовага паверанага ў справах Аўстрыі ў Беларусі, паведаміў кіраўнік НАУ Павел Латушка са спасылкай на генеральнага сакратара МЗС Аўстрыі Петэра Лаўнскі-Ціфенталь.
Дзяржсакратар адзначыў, што Аўстрыя падтрымлівае далейшае ўзмацненне санкцыйнага націску на Беларусь, у тым ліку і дыпламатычнае – у сувязі з завяршэннем місіі паслом Аўстрыі ў Беларусі Алаізай Вергетэр, Аўстрыя плануе панізіць узровень свайго прадстаўніцтва да часовага паверанага, што не прадугледжвае ўручэнне даверчых грамат.