Бабіча адклікаюць з пасады амбасадара Беларусі (абноўлена)



Расея адклікае з пасады свайго амбасадара ў Беларусі Міхаіла Бабіча.

Адпаведны ўказ падпісаў расейскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін. Іншым указам Пуцін прызначыў новага амбасадара Расеі ў Беларусі — Дзмітрыя Мезенцава, паведамляе „Эхо Москвы”.

Адстаўка Бабіча, праўдападобна, стала вынікам неаднаразовых просьбаў Лукашэнкі, якія той адрасаваў асабіста Уладзіміру Пуціну.

Апошняя гутарка адбылася ў Пекіне, дзе Аляксандр Лукашэнка нібыта запэўніў расейскага калегу ў тым, што гатовы пачаць інтэграцыю, якая даўно абмяркоўваецца, але зноў папрасіў адклікаць пасла Бабіча.

Пуцін нібыта пагадзіўся, даў Лукашэнку год, паабяцаўшы не ўмешвацца ва ўнутраны беларускі парадак дня”, — сцвярджае крыніца „Коммерсанта”.