Баевікі за суткі 72 разы абстралялі ўкраінскія пазіцыі



Расейска-акупацыйныя войскі парушаюць рэжым цішыні, абстрэльваючы пазіцыі ўзброеных сіл Украіны з цяжкага ўзбраення, гранатамётаў і стралковай зброі, паведамляе прэс-цэнтр штаба АТА.

У Данецкім кірунку з артылерыі 122 міліметры абстрэльвалі Пескі. З 120- і 82-міліметровых мінамётаў – Невельскае, Верхнетарэцкае, Аўдееўку і Траецкае. З гранатамётаў і стралковай зброі – Невельскае, Зайцава, Пескі, Новалуганскае, Верхнетарэцкае, Навасёлаўку Другую і Луганскае. Па Невельскім агонь вёў снайпер.

У Марыупальскім кірунку з 122-міліметровай артылерыі, танкаў, БМП і БТР акупанты абстрэльвалі Вадзяное. З мінамётаў розных калібраў – Паўлапаль, Краснагораўка, Шырокіна. З гранатамётаў, буйнакаліберных кулямётаў і стралковай зброі – Лебядзінскае, Багданаўка, Паўлапаль, Шырокіна. Таксама па Шырокіну вялі агонь БМП і снайпер.

У Луганскім кірунку баевікі выкарыстоўвалі 82-міліметровыя мінамёты і гранатамёты, абстрэльваючы пазіцыі сіл АТА ў раёне Крымскага, Валуйскага, Новааляксандраўкі і Станіцы Луганскай.

У цэлым за мінулыя суткі, 13 лютага, штаб АТА зафіксаваў 72 абстрэлы, у выніку якіх атрымаў раненні адзін баец узброеных сіл Украіны.

Фота ЕРА