Байдэн: Менскі працэс — адзіны шлях для еднасці Украіны



«Менскі працэс — адзіны шлях для еднасці Украіны», — пра гэта віцэ-прэзідэнт ЗША Джо Байдэн заявіў у час апошняга замежнага візіту на сваёй пасадзе.

crop

Знаходзячыся ў Кіеве палітык адзначыў, што палітычная частка дамоўленасцяў не можа быць рэалізаваная пакуль Расея не спыніць гвалт, аднак менскі фармат надалей застаецца адзіным працэсам, які прыносіць, хоць нейкія вынікі для ўрэгулявання сітуацыі на ўсходзе Украіны.

Байдэн адзначыў, что санкцыі супраць Расеі павінны заставацца да таго часу, пакуль тая не выканае сваіх абавязацельсвтваў па менскіх пагадненнях, а санкцыі звязаныя з Крымам, павінны заставацца да моманту, пакуль Расея ня верне Крым Украіне.

Сёння, 16 студзеня, ў Менску пасля навагодняга перапынку аднавіліся перамовы трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі на Данбасе. У час сустрэчы абмяркоўваюцца гуманітарныя, эканамічныя і палітычныя пытанні, а таксама пытанні бяспекі.

Беларускае Радыё Рацыя